Стыпендыяльная праграма студэнцкага абмену Global UGRAD 2017-2018 (ЗША)
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Global UGRAD (2017-2018). Праграма дазваляе навучацца ва ўніверсітэтах ЗША на працягу аднаго семестра. Запрашаюцца студэнты 2-3 курсаў беларускіх універсітэтаў. Вітаюцца кандыдаты з выдатнай акадэмічнай паспяховасцю, якія дэманструюць лідарскія якасці і выдатна валодаюць размоўнай і пісьмовай ангельскай мовай.
Удзельнікі праграмы паглыбяцца ў навучальны працэс у амерыканскай установе адукацыі, змогуць развіць прафесійныя якасці праз серыю варкшопаў, пазнаёмяцца з амерыканскай культурай. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў кампусе альбо ў прымаючых сем'ях.
Праграма Global UGRAD ахоплівае ўвесь спектр навучальных дысцыплін і даступна для студэнта любога факультэта/спецыяльнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум 18 год;
- навучанне і пражыванне ў Беларусі;
- беларускае грамадзянства;
- добрае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай;
- здольнасць пачаць навучацца ў ЗША ўвосень 2017-га ці ў студзені 2018-га;
- па заканчэнні праграмы ў траўні 2018-га вярнуцца ў сваю краіну;
- інш.
Дэдлайн - 31 снежня 2016 года. Каб запоўніць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязная інфармацыя пра праграму - на гэтай старонцы.
Паводле Амбасада ЗША ў Беларусі