Стыпендыяльная праграма Шанхайскага ўніверсітэта (Кітай)
Дзяржаўны Шанхайскі ўніверсітэт («Шанда») прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў для навучання ў бакаларыяце, магістратуры і аспірантуры. Дэдлайн для падачы – 15 красавіка 2017 г. Навучанне вядзецца па-ангельску ці па-кітайску.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на:
• аплату навучання;
• пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта;
• выдатковае штомесячныя выплаты: для бакалаўраў – 150$, для магістраў — 244$, для аспірантаў — 300$.
Патрабаванні
Стыпендыю могуць атрымаць:
• НЕ грамадзяне Кітая;
• тыя кандыдаты, якія маюць добрае здароўе;
• кандидаты, каторыя ўжо адным з універсітэтаў Кітая НЕ могуць прэтэндаваць на стыпендыю;
• кандыдаты, якія паступаюць на бакалаўрыят не павінны быць старэйшымі за 25 гадоў і, натуральна, павінны скончыць школу;
• кандыдаты, якія паступаюць у магістратуру, павінны мець ступень бакаолаўра і быць не старэйшымі за 35 гадоў;
• кандыдаты, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець магістарскую ступень і не старэйшымі за 40 гадоў;
• кандыдаты павінны мець выдатную паспяховасць і не могуць атрымліваць больш ніякай стыпендыі ад урада Кітая.
Для атрымання стыпендыі неабходна запоўніць заяўку і прадставіць наступныя дакументы:
- фота (390*570), знятую на сінім фоне;
- копію пашпарта;
- копіі дыпломаў і выпісак з адзнакамі;
- ліст, які пацвярджае залічэнне ва ўніверсітэт;
- план навучання і даследавання ў Кітаі, прычыну выбара менавіта гэтай праграмы - неабходна напісаць на ангелскай ці кітайскай мове;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- вынікі тэста на веданне мовы (ангельскай або кітайскай);
іншыя даументы (партфоліа работ, музычныя работы).
Усе пытанні па стыпендыі трэба задаваць па-ангельску па адрасе электроннай пошты: [email protected] Больш падрабязную інфармацыю пра праграмы шукайце на сайце ўніверсітэта.
Крыніца: www.apply.shu