Стыпендыяльная праграма Pontica Magna ў Каледжы Новай Еўропы

Каледж Новай Еўропы ў Бухарэсце (Румынія) прапануе стыпендыяльную праграму "Pontica Magna" маладым даследчыкам, медыя-прафесіяналам, пісьменнікам і творцам з Беларусі, Малдовы, Украіны, Грузіі, Азербайджана, Арменіі, Расіі і іншых постсавецкіх краін. Стыпендыяты атрымаюць магчымасць скарыстацца міжнароднымі кантактамі Каледжа Новай Еўропы і высокапрафесійнымі лекцыйнымі курсамі. Працоўныя мовы ўстановы - ангельская, французская і нямецкая. Добрае валоданне ангельскай абавязкова.

Перавага аддаецца кандыдатам-дактарантам, суіскальнікам са ступенню PhD ва ўзросце менш за 40 гадоў.

Тэрміны стыпендыяльнай праграмы

Кандыдаты могуць падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме на працягу акадэмічнага года (10 месяцаў, пачатак - у кастрычніку 2016 года) альбо на семестр (5 месяцаў - з кастрычніка 2016 па сакавік 2017 года). Чакаецца, што стыпендыяты будуць удзельнічаць у штотыднёвых семінарах разам з румынскімі і замежнымі студэнтамі Каледжа, а таксама ў навуковых мерапрыемствах гэтай установы.

Памер штомесячнай стыпендыі складае 750 еўра. Стыпендыяльная праграма пакрывае дарожныя выдаткі і пражыванне. Таксама стыпендыятам падчас знаходжання ў Бухарэсце можа быць аплочана даследчая вындроўка ў замежную інстытуцыю па іх выбары.

Кандыдаты мусяць даслаць электронную заяўку на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Pontica Magna Fellowship"). Парады па падачы заяўкі - тут.

Дэдлайн - 7 снежня 2015 года. Дадатковая інфармацыя пра стыпендыяльную праграму - тут.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, тэлефануйце на нумар: 0041 21 307 99 10 (спадар Constantin Ardeleanu), альбо звяртайцеся на е-мэйлы: [email protected] (Constantin Ardeleanu, каардынатар праграмы ў Каледжы Новай Еўропы), [email protected] (Katharina Biegger, нямецкі партнёр праграмы Wissenschaftskolleg zu Berlin).

Паводле NEC.ro.