Стыпендыяльная праграма па міжнароднай журналістыцы ў Таронта

Школа міжнародных адносін імя Мунка пры Ўніверсітэце Таронта (Канада) запрашае спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю альбо некалькі гадоў працоўнага досведу па спецыяльнасці, падаць заяўку на адно з 20-ці месцаў стыпендыяльнай праграмы па міжнароднай журналістыцы.

Стыпендыяты з верасня 2016 па красавік 2017 года будуць асвятляць тэмы, звязаныя са сваёй прафесіяй, для СМІ па ўсім свеце і атрымліваць кансультацыйную падтрымку з боку дасведчаных прафесіяналаў у галіне журналістыкі.

Праграма навучання ўключае заняткі па журналістыцы расследаванняў, па тэхніцы інтэрв'ю, працу з тэкстамі, абмеркаванне міжнароднай сітуацыі, курс падрыхтоўкі для фрылансераў.

На працягу месяца стыпендыяты будуць удзельнічаць у адукацыйным летніку па асновах журналістыкі.

Стыпендыя пакрывае 10 тыс. канадскіх даляраў з кошту навучання, які складае 26 тыс. канадскіх даляраў.

На працягу 2-х гадоў пасля заканчэння праграмы стыпендыяты будуць атрымліваць бясплатныя кансультацыі падчас штомесячных анлан-сустрэч.

Дэдлайн - 19 лютага 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.