Стыпендыяльная праграма Міжнароднай фундацыі Matsumae для даследчыкаў (Японія)
Міжнародная фундацыя "Matsumae" прапануе даследчыкам з доктарскай ступенню ўдзел у стыпендыяльнай праграме ў Японіі ў 2017 годзе. Вітаюцца ўдзельнікі ва ўзросце да 49 год, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Японіі. Вітаюцца наступныя даследчыцкія накірункі праграмы "На шляху глыбейшага паразумення Японіі і трывалага міру": прыродазнаўчыя навукі, медыцына, інжынерыя. Удзельнікі праграмы вольныя самастойна абраць даследчыцкую ўніверсітэцкую лабараторыю, нацыянальны даследчы інстытут альбо адпаведныя прыватныя ўстановы).
Кандыдаты мусяць валодаць размоўнай ангельскай або японскай мовай. У праграме могуць удзельнічаць толькі тыя спецыялісты, якія ніколі не былі ў Японіі. Арганізатары таксама папярэджваюць пра немагчымасць удзелу ў праграме людзей з інваліднасцю і слабым здароўем.
Перыяд праграмы - 3-6 месяцаў. Штогод фундацыя выдаткоўвае 20 стыпендый.
Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут, а таксама на афіцыйнай старонцы арганізацыі.
Паводле Edu-Active.com.