Стыпендыяльная праграма Karsh International Scholarship універсітэта Duke University
Duke University (ЗША) прапануе стыпендыі замежным студэнтам бакалаўрыяту. Мэта стыпендыяльнай праграмы - прыцягнуць лепшых студэнтаў свету. Цяпер гэту стыпендыю атрымліваюць студэнты з Украіны, В'етнама, Зімбабвэ, Румыніі, Эквадора, Іспаніі, Эфіопіі, Кеніі, Пакістана, Новай Зеландыі і Непала. Апошні тэрмін падачы на стыпендыю - 30 красавіка 2018 г. Кандыдатам неабходна падаць усю неабходную дакументацыю ў офіс Financial Aid office да сакавіка.
Універсітэт прапануе поўную стыпендыю, якая аплачвае навучанне, пражыванне, універсітэцкія зборы. Таксама ўніверсітэт прапануе каля 7000 $ на аплату даследаванняў на працягу 3-х летніх вакацый.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- заяўкі могуць падаваць грамадзяне ўсіх краін свету;
- патрабуецца выдатнае валоданне ангельскай мовай (IELTS - 7.0; internet-based TOEFL - 100, TOEFL Paper-delivered Test - 75);
- ACT або SAT.
Прэтэндэнты і прэтэндэнткі на стыпендыю выбіраюцца з замежных абітурыентаў, якія маюць фінансавую патрэбу. Толькі тыя студэнты, якім неабходная фінансавая падтрымка, будуць атрымліваць стыпендыю Karsh International Scholarship. Дырэктар праграмы абярэ фіналістаў (асноўнымі крытэрыямі будуць акадэмічная паспяховасць і лідарскі патэнцыял у абранай галіне навучання). З фіналістамі будзе праведзена сумоўе па скайпе ці тэлефоне напрыканцы сакавіка. Пасля гутаркі будуць вядомыя вынікі адбору.
Крыніца: karshscholars.duke.edu