Стыпендыяльная праграма імя Стэфана Банаха (2016-2017)
Амбасада Польшчы ў Беларусі прапануе стыпендыяльную праграму імя Стэфана Банаха, разлічаную на 2016-2017 навучальны год і скіраваную на атрыманне адукацыі ў польскіх вышэйшых навучальных установах.
Праграма прызначана для грамадзян краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі).
Стыпендыяльная праграмы дае магчымасць бясплатнага навучання (на другой і трэцяй ступенях) у польскіх дзяржаўных вышэйшых навучальных установах, падначаленых Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі.
Набор кандыдатаў на навучанне другой ступені (усяго 45 даступных месцаў у 2016 годзе) ажыццяўляецца праз пасрэдніцтва польскіх дыпламатычных і консульскіх устаноў. Набор кандыдатаў на трэцюю ступень навучання адбываецца праз пасрэдніцтва польскіх універсітэтаў.
Дэдлайн - 24 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Minsk.MSZ.gov.pl.