Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага (Польшча)

Урад Польшчы прапануе абноўленую стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Стыпендыі выдаткоўваюцца на індывідуальныя акадэмічныя стажыроўкі тэрмінам да 10 месяцаў - з 1-га кастрычніка 2016 года па 30-га чэрвеня 2017 года.

Праграма прызначана для грамадзян Беларусі, якія маюць навуковыя дасягненні або дзейнасць якіх у грамадскіх структурах звязана з палітычнай, сацыяльнай або эканамічнай трансфармацыяй.

Патрабаванні да суіскальнікаў:

- скончаная вышэйшая адукацыя (гуманітарныя або грамадскія навукі, эканоміка ці права);

- узрост да 39 год;

- валоданне польскай мовай (для слухання лекцый і карыстання літаратурай).

Кандыдаты мусяць прадставіць наступныя дакументы:

- копію дыплома пра вышэйшую адукацыю;

- асабістую анкету;

- сціслы суправаджальны ліст на польскай мове (пазначыць падставы абранай сферы даследавання);

- план даследавання на польскай мове;

- CV на польскай мове;

- спіс публікацый, рэалізаваных праектаў (пералічыць дасягненні);

- сертыфікаты пра веданне замежнай мовы (польскай, ангельскай).

Стыпендыя пакрывае пражыванне, харчаванне і страхоўку ўдзельніка праграмы. Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Adukacyja.info.