Стыпендыяльная праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства
Стыпендыяльная праграма New School International School of Georgia 2018–2019 гг. Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства для сярэдняй адукацыі. Дыплом «Міжнароднага бакалаўрыята» (IB) з акцэнтам на еўрапейскіх даследаваннях — у «Новай школе» (Тбілісі, Грузія). Абвяшчаецца пачатак прыёму заявак ад навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны. Тэрмін падачы заявак - 31 сакавіка 2018 да 12.00.
«Новая школа» ў Тбілісі (Грузія) з радасцю абвяшчае пра пачатак прыёму заявак на стыпендыі для атрымання дыплома «Міжнароднага бакалаўрыята» для ўсіх студэнтаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце 16–17 год, якія адпавядаюць патрабаванням.
Стыпендыяльная праграма падтрымліваецца Еўрапейскім саюзам у партнёрстве з «Міжнародным бакалаўрыятам» (IB, англ. «International Baccalaureate»). Праграма прапануе ўнікальную магчымасць атрымаць дыплом «Міжнароднага бакалаўрыята» з акцэнтам на еўрапейскіх даследаваннях.
Стыпендыя разлічана на пакрыццё поўнага двухгадовага цыклу праграмы дыплома IB, а таксама (у адпаведных выпадках) пражывання. З шасці краін для атрымання стыпендыі будуць адабраны навучэнцы (да 30 чалавек), якія адпавядаюць крытэрыям.
Падрабязнасці і крыніца: newschoolgeorgia-app.com