Стыпендыяльная праграма "Eiffel" МЗС Францыі
Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе стыпендыяльную праграму "Eiffel" для замежных студэнтаў.
Стыпендыі прызначаны для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.
Падаваць заяўку кандыдатаў маюць права толькі французскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- любое грамадзянства, апроч французскага,
- узрост 30 гадоў для магістрантаў, 35 гадоў для PhD-даследчыкаў,
- быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў,
- не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый,
- добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання,
Студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.
Працягласць навучання:
- 12 або 24 месяцы у магістратуры,
- 10 месяцаў для даследаванняў.
Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 031 еўра, для PhD-даследчыкаў 1 400 еўра. Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.
Дэдлайн - 8 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.