Стыпендыяльная праграма Eiffel Excellence (2017-2018) МЗС Францыі

Французскае міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця прапануе замежным студэнтам стыпендыі праграмы "Eiffel Excellence" для навучання ў магістратуры (на 12-36 месяцаў, у памеры 1031 еўра штомесяц) і дактарантуры (да 10 месяцаў, у памеры 1400 еўра штомесяц) ў французскіх ўстановах вышэйшай адукацыі.

Стыпендыі прызначаны для будучых лідараў (і кіраўнікоў, хто прымае рашэнні) прыватнага і дзяржаўнага сектара.

Стыпендыяльная праграма падтрымлівае навучанне ў наступных галінах:

- інжынірынг, матэматыка, фізіка, хімія, нана- і біятэхналогіі, навукі пра космас, экалогія, інфармацыя/камунікацыя і тэхналогіі;

- эканоміка і менеджмент;

- права і палітычныя навукі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- нефранцузскае грамадзянства;

- узрост максімум 30 год для магістратуры, 35 - для дактарантуры;

- у мінулым не быць стыпендыятам праграмы, якія падтрымлівае французскі ўрад;

- адпаведнае веданне мовы выкладання (у выпадку, калі кандыдат не валодае французскай);

- інш.

Стыпендыя ўключае пакрыццё выдаткаў на аднаразовую вандроўку дамоў, сацыяльны пакет, культурніцкую актыўнасць ў вольны час.

Дэдлайн - 6 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.

Паводле Edu-Active.com