Стыпендыяльная праграма для замежных студэнтаў Science @ Leuven (Бельгія)
Стыпендыяльная праграма [email protected] распрацавана для таленавітых замежных студэнтаў якія жадаюць навучацца на адной з магістарскіх праграм факультэта навукі ўніверсітэта Katholieke Universiteit Leuven у Бельгіі. Стыпендыя выплачваецца памерам да 10 000€ у год (камісія прымае рашэнне аб памеры гранта для кожнага студэнта) і пакрывае аплату навучання на працягу 1 года, таксама аплачвае выдаткі звязаныя з страхаваннем і медыцынскай страхоўкай, пражываннем. На атрыманне стыпендыі будуць разгледжаны толькі тыя кандыдаты і кандыдаткі, якія былі залічаны на навучанне і зарэгістраваліся на сайце стыпендыі да 15 лютага.
Атрымаць стыпендыю могуць замежныя студэнты, якія паступаюць на адну з такіх праграм:
- Master of Astronomy and Astrophysics
- Master of Biology
- Master of Biophysics, Biochemistry and Biotechnology
- Master of Chemistry
- Master of Geography
- Master of Mathematics
- Master of Physics
- Master of Statistics
- Interuniversity Master of Geology
- Erasmus Mundus Master of Theoretical Chemistry and Computational Modelling
- Erasmus Mundus Master Sustainable and Territorial Development
Для магістарскіх праграм, навучанне на якіх доўжыцца 2 гады, стыпендыя падаўжаецца на другі год толькі калі студэнт скончыў на выдатна першы год.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- раней не навучаліся і не працавалі ва ўніверсітэце University of Leuven;
- маюць ступень бакалаўра, атрыманую ў акрэдытаваным універсітэце;
- не маюць ступені магістра, або кандыдата навук;
- могуць пацвердзіць што навучаліся на выдатна ў іх родным універсітэце;
- выдатна валодаюць англійскай мовай (IELTS - 7; TOEFL - 94 internet-based);
- зацікаўлены ў навучанні на магістарскай праграме.
Студэнтам і студэнткам неабходна паступіць на адну з праграм магістратуры факультэта навукі. Пасля запаўнення заяўкі, Вы ўбачыце паведамленне, у якім будзе сказана, што заяўка паспяхова пададзеная. Вам неабходна зрабіць скрыншот дадзенага паведамленні. Потым неабходна падаць заяўку на стыпендыю і загрузіць скрыншот паведамленні.
Крыніца: kuleuven.be