Стыпендыяльная праграма для праваабаронцаў у Нідэрландах

Justice and Peace Netherlands сумесна з T.M.C. Asser Institute распачынаюць прыём заявак на стыпендыяльную праграму для праваабаронцаў у верасні – снежні 2018 года (Гаага, Нідэрланды). Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, страхаванне, візу і авіябілет у Нідэрланды, а таксама выплачваюць штомесяц стыпендыю. Дэдлайн падачы заявак – 11 чэрвеня 2018.

Стыпендыят(ка) будзе праводзіць навукова-даследчую працу і возьме ўдзел у дзейнасці інстытута, а таксама можа выступаць у публічных імпрэзах, лекцыях, дыскусіях. Да ўдзелу запрашаюцца праваабаронцы, якія хочуць праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне правоў чалавека, міжнароднага і еўрапейскага права. «Правасуддзе і мір» і Інстытут Asser усталявалі сумесныя адносіны для ўмацавання і падтрымкі патэнцыялу мясцовых праваабаронцаў (праваабаронцы) ва ўсім свеце.

Крыніца: asser.nl