Стыпендыяльная праграма для замежных студэнтаў ад універсітэта Сіднэя (Аўстралія)

Універсітэт Сіднэя запрашае замежных студэнтаў на навучанне ў магістратуры і аспірантуры ўніверсітэту. Лепшым студэнтам, якія хочуць праводзіць даследчую дзейнасць ва ўніверсітэце Сіднэя, прапануецца поўная стыпендыя. Стыпендыя пакрывае плату за навучанне і пражыванне перыядам на 3 гады і можа быць падоўжана яшчэ на адзін семестр для студэнтаў аспірантуры, калі спатрэбіцца. Дэдлайн 31 ліпеня і 15 снежня.

У стыпендыяльнай праграме прымаюць удзел усе праграмы магістратуры і аспірантуры універсітэту. Стыпендыя прысуджаецца на конкурснай аснове і яе змогуць атрымаць студэнты, якія дэманструюць добрую акадэмічную паспяховасць і даследчы патэнцыял.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

Для атрымання стыпендыі кандыдатам і кандыдаткам неабходна падаць заяўку на паступленне ва універсітэт на адну з праграм магістратуры, або аспірантуры і ў гэтай заяўцы пазначыць, што Вы прэтэндуеце на стыпендыю University of Sydney International Scholarship (USydIS). Асобнай заяўкі на атрыманне стыпендыі не існуе.

Для таго каб Вашу кандыдатуру разгледзелі пры налічэнні стыпендыі, вы павінны падаць на разгляд усе дакументы, якія патрабуюцца факультэтам на залічэння Вас на навучанне.

Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: http://sydney.edu.au