Стыпендыяльная праграма DAAD для навучання на праграмах развіцця (Германія)

Арганізацыя The German Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі для замежных студэнтаў на праграмах магістратуры і аспірантуры ва ўніверсітэтах Германіі. Мэта праграмы падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін, якія развіваюцца. Спіс праграм, навучаючыся на якіх можна атрымаць стыпендыю, можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы. Стыпендыі выплачваюцца ў перыядзе ад 12 да 24 месяцаў, дэдлайн 30 кастрычніка.

Стыпендыя складаецца з:

  • штомесячнай стыпендыі памерам у 750€, для кандыдатаў, якія маюць доктарскую ступень стыпендыя складае 1000€ у месяц;
  • транспартныя выдаткі;
  • аплату медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшчасных выпадкаў (калі гэтыя выдаткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй)


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца і ўцягнутыя ў планаванне і правядзенне праектаў, якія маюць акцэнт на палітыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай, або сацыяльнай сферах;
  2. маюць дыплом бакалаўра, або эквівалент у адпаведнай дысцыпліне;
  3. атрымалі ступень з добрымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2х гадоў вопыту работы ў адпаведнай сферы;
  4. атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць гадоў таму;
  5. хочуць навучацца на нямецкай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць нямецкую мову на ўзроўні А2, або В1;
  6. хочуць навучацца на англійскай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6), або TOEFL (мінімум: 550 пісьмовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);

 

Заяўкі на паступленне разам з дакументамі варта адпраўляць непасрэдна на электронны адрас абранай праграмы. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і можа быць у перыядзе са жніўня па кастрычнік.

Неабходныя дакументы:

  • рэгістрацыйная форма;
  • СV з подпісам (для напісання CV неабходна выкарыстоўваць узор http://europass.cedefop.europa.eu/);
  • матывацыйны ліст з подпісам;
  • рэкамендацыйны ліст з універсітэту, які павінен мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;
  • рэкамендацыйны ліст ад працадаўцы, які павінны мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;
  • пацверджанне аб працаўладкаванні ў роднай краіне кандыдата і калі магчыма, гарантыю аб вяртанні на пасаду пасля заканчэння навучання;
  • пацверджанне ведання мовы: англійская - IELTS МЛМ TOEFL, нямецкай - неабходна для курсаў, якія выкладаюцца на нямецкай;
  • копіі атрыманых вучоных ступеняў:
  • копіі акадэмічнай выпіскі з ацэнкамі;
  • копія сертыфіката аб заканчэнні школы.
  • Для паступлення на некаторыя курсы магчыма спатрэбяцца дадатковыя дакументы.

 

Крыніца: https://www.daad.de/