Стыпендыяльная праграма DAAD для навучання на праграмах развіцця

Арганізацыя The German Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі для замежных студэнтаў на праграмах магістратуры і аспірантуры ва ўніверсітэтах Германіі. Мэта праграмы падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін, якія развіваюцца. Спіс праграм, навучаючыся на якіх можна атрымаць стыпендыю, можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы. Стыпендыі выплачваюцца ў перыядзе ад 12 да 36 месяцаў. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і можа быць у перыядзе са жніўня па лістапад.

Стыпендыя складаецца з:

  • штомесячнай стыпендыі памерам у 750€, для кандыдатаў і кандыдатак, якія маюць доктарскую ступень стыпендыя складае 1000€ у месяц;
  • транспартныя выдаткі;
  • аплату медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшчасных выпадкаў (калі гэтыя выдаткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй)

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі з краін, якія развіваюцца (сярод пераліку краін: Малдова, Украіна, Беларусь, Арменія, Азербайджан, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан);
  • працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца і ўцягнутыя ў планаванне і правядзенне праектаў, якія маюць акцэнт на палітыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай, або сацыяльнай сферах;
  • маюць дыплом бакалаўра, або эквівалент у адпаведнай дысцыпліне;
  • атрымалі ступень з добрымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2х гадоў вопыту работы ў адпаведнай сферы;
  • атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць гадоў таму;
  • хочуць навучацца на нямецкай мове, павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць нямецкую мову на ўзроўні А2, або В1;
  • хочуць навучацца на англійскай мове, павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6), або TOEFL (мінімум: 550 пісьмовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);
  • таксама неабходна вопыт працы не менш 2-х гадоў.

 

Заяўкі на паступленне разам з неабходнымі дакументамі варта адпраўляць непасрэдна на электронны адрас абранай праграмы. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і можа быць у перыядзе са жніўня па лістапад. Перайшоўшы на старонку праграмы Вы ўбачыце дэталёвую інфармацыю аб праграме, пералік неабходных дакументаў і дэдлайн падачы заяўкі.

Крыніца: daad.de