Стыпендыяльная праграма Atlas Corps для маладых лідараў (ЗША)
Маладыя прафесіяналы ва ўзросце да 35 год і мінімум 2-гадовым досведам працы некамерцыйным або грамадскім сектары (НДА) запрашаюцца да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме Atlas Corps у Злучаных Штатах. Праграма для спецыялістаў з усяго свету ладзіцца 3 разы на год (тэрмін праграмы для кожнага стыпендыята складае 6-18 месяцаў). Удзельнік праграмы будзе супрацоўнічаць у адной з прымаючых арганізацый - тут стыпендыят мае магчымасць развіць свае лідарскія якасці, засвоіць лепшыя некамерцыйныя практыкі, г.д.
Праграма скіравана на развіццё лідарства, прамоўцыю інавацый, умацаванне арганізацый, вырашэнне значных сацыяльных пытанняў.
Кандыдаты мусяць валодаць ступенню бакалаўра, валодаць ангельскай мовай.
Штомесячная стыпендыя складае 1,46 тыс. даляраў ЗША, арганізатары забяспечваюць медыцынскую страхоўку, авіяквіткі, візы, пакрыццё пражывання, харчавання, выдаткаў на мясцовы транспарт. Інфармацыя пра ўмовы і працэс падачы заяўкі - па спасылцы.
Паводле Edu-Active.com.