Стыпендыяльная праграма Amelia Earhart
Cтыпендыяльная праграма "Amelia Earhart" прызначана для жанчын-навукоўцаў з любой краіны свету.
Стыпендыя "Amelia Earhart" складае 10 тыс. даляраў ЗША і можа быць выкарыстана ў любым універсітэце/каледжу аспіранткамі ці дактаранткамі.
Сёння жанчыны ёсць меньшасцю ў навуцы і інжынірынгу і складаюць усяго 10% ад усіх спецыялістаў гэтых сфераў. Стыпендыяльная праграма адмыслова створана, каб падтрымаць таленавітых жанчын у такіх "тыпова мужчынскіх" галінах, як аэракасмічныя тэхналогіі і інжынерыя (праектаванне, машынабудаўніцтва і г.д.).
Стыпендыяльная праграма дазваляе жанчынам інвеставаць сродкі ў вылічальную тэхніку для даследаванняў, набываць літаратуру і расходныя матэрыялы, удзельнічаць у спецыялізаваных даследаваннях па ўсім свеце.
Стыпендыяткі "Amelia Earhart" паспяхова робяць кар'еру ў якасці астранаўтаў, аэракасмічных інжынераў, астраномаў, геолагаў, выкладчыкаў, уладальнікаў уласнага бізнэсу, кіраўнікоў кампаній і г.д.
Патрабаванні да кандыдатак:
- быць кандыдатам/доктарам навук,
- акадэмічная паспяховасць у галіне навук, звязанай з аэракасмічнай сферай ці аэракасмічнай інжынерыяй.
Дэдлайн - 15 лістапада 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут і на старонцы праграмы.
Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected].
Паводле Edu-Active.com.