Стыпендыя ўрада Турцыі для замежных студэнтаў

Урад Турцыі заснаваў стыпендыі для студэнтаў з усіх краін свету, якія жадаюць атрымаць ступень магістра або аспіранта ў Турцыі. Студэнты і студэнткі могуць паступаць у бакалаўрыят, магістратуру ці аспірантуру аднаго з акрэдытаваных універсітэтаў Турцыі на любую праграму. Дэдлайн 5 сакавіка.

Стыпендыя складаецца з:

  • аплаты навучання
  • аплаты пражывання
  • штомесячная стыпендыі -700 лір - студэнтам бакалаўрыяту; 950 лір - для студэнтаў магістратуры; 1400 лір - для студэнтаў аспірантуры; 3000 лір - даследчыкам;
  • аплаты курсаў вывучэння турэцкай мовы (1 год);
  • аплаты медыцынскай страхоўкі;
  • аплаты транспартных выдаткаў.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. Студэнтам неабходна адпавядаць усім патрабаванням універсітэта і праграмы, на якой студэнт жадае навучацца.
  2. Студэнты, якія паступаюць на праграму бакалаўрыяту, павінны быць народжаныя пасля 1997/01/01; паступаюць у магістратуру, павінны быць народжаныя пасля 1988/01/01; студэнты, якія паступаюць у аспірантуру, павінны быць народжаныя пасля 1983/01/01; кандыдаты, якія жадаюць праводзіць даследаванні, павінны быць народжаныя пасля 1973/01/01.
  3. Кандыдаты павінны мець добрыя медыцынскія паказчыкі.
  4. Студэнты павінны мець неабходную адукацыю - паступаючы ў магістратуру павінны мець дыплом бакалаўра адпаведнай спецыяльнасці. Студэнты, якія паступаюць у аспірантуру павінны мець дыплом магістра адпаведнай спецыяльнасці.
  5. Грамадзяне Турцыі не могуць прэтэндаваць на стыпендыю.
  6. Замежныя студэнты, якія ўжо навучаюцца ў Турцыі на праграме магістратуры, могуць атрымаць стыпендыю для навучання ў аспірантуры.
  7. Заяўкі на атрыманне стыпендыі прымаюцца анлайн на афіцыйным сайце. Дэдлайн падачы заявак розны для грамадзян розных краін.


Бакалаўрыят:

З 5 лютага па 5 сакавіка 2018 для грамадзян Украіны, Малдовы, Кіргізіі, Таджыкістана, Азербайджана, Туркменістана.

З 16 красавіка па 14 траўня 2018 для грамадзян Расіі, Казахстана, Беларусі, Узбекістана, Арменіі, Грузіі

Магістратура, аспірантура:

З 5 лютага па 5 сакавіка 2018 для грамадзян Расіі, Казахстана, Украіны, Беларусі, Малдовы, Кіргізіі, Таджыкістана, Азербайджана, Туркменістана, Узбекістана, Арменіі, Грузіі.

Дакументы прымаюцца анлайн.

дакументы:

  • дыплом
  • GPA
  • Вынікі ўступных экзаменаў (калі ёсць)
  • Вынікі выпускных экзаменаў
  • Вынікі міжнародных тэстаў (калі ёсць)
  • Іншыя акадэмічныя дасягненні.

 

Крыніца: turkiyeburslari.gov.tr