Стыпендыя ўрада Курдыстана замежным студэнтам (Ірак)

Урад Курдыстана (Ірак) прапануе замежным студэнтам і студэнткам, зацікаўленым вывучэннем курдскай мовы, літаратуры і культуры, поўныя стыпендыі. Арганізатары прапануюць 20 стыпендый замежным студэнтам і студэнткам, што паступаюць на праграму бакалаўрыяту (Kurdish Language, Literature, and Culture) у адзін з пералічаных ніжэй ВНУ. Працягласць навучання - 5 гадоў. Кандыдатам неабходна адправіць дакументы на [email protected] да 1 жніўня 2018.

Студэнты і студэнткі могуць навучацца ў адным з універсітэтаў:

  • Salahaddin University - Erbil
  • Sulaimani University
  • University of Duhok
  • Soran University
  • Koya University
     

Стыпендыя аплачвае:

  • штомесячная дапамога 600$;
  • бясплатнае пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце;
  • грант 1000$ на міжнародны авія-пералёты;
  • медыцынскую страхоўку;
  • кошт візы;
  • аплата навучання.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • закончаная сярэдняя адукацыя;
  • веданне англійскай мовы (IELTS - 4.5);
  • вынікі тэстаў SAT1 / SAT2 - узровень А;
  • мець вялікае жаданне вывучаць курдская мову і культуру.


Дакументы:

  • 2 рэкамендацыйных лісты
  • выпіска з ацэнкамі і дыплом (натарыяльна завераныя копіі)
  • вынікі тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай.

 

Крыніца: austria.gov