Стыпендыя ўніверсітэта University of Oulu (Фінляндыя)
Універсітэт University of Oulu прапануе стыпендыі замежным студэнтам магістратуры, якія не з’яўляюцца грамадзянамі краін ЕС/ЕЭЗ. Стыпендыя прызначана акадэмічна таленавітым замежным студэнтам і студэнткам, жадаючым атрымаць ступень магістра (2 года навучання) ва ўніверсітэце University of Oulu. Студэнты могуць атрымаць стыпендыю, якая аплачвае кошт навучання на 85%, або на 100% у залежнасці ад праграмы. Стыпендыя не аплочвае пражыванне. Апошні тэрмін падачы на стыпендыю - 28 студзеня.
Зніжку 85% можна атрымаць на навучанне на такіх міжнародных праграмах магістратуры:
- Economics
- Finance
- Financial and Management Accounting
- International Business Management
- Marketing
Зніжку 100% можна атрымаць на навучанне на ўсіх двухгадовых міжнародных праграмах магістратуры, акрамя Oulu Business School.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прэтэндаваць на стыпендыю могуць замежныя студэнты, якія адпавядаюць патрабаванням абранай праграмы магістратуры і павінны аплачваць сваё навучанне ў магістратуры;
- студэнт стане прэтэндэнтам на стыпендыю толькі калі ён адпавядае патрабаванням праграмы магістратуры.
- асобнай заяўкі на стыпендыю няма. Заяўка на стыпендыю International Master's Scholarship падаецца сумесна з заяўкай на паступленне ў магістратуру.
Крыніца: oulu.fi