Стыпендыя ўніверсітэта ifo Institute для эканамістаў у Германіі

Інстытут ifo Institute - адзін з вядучых ВНУ, які займаецца эканамічнымі даследаваннямі. Інстытут аднаўляе даследчыя мерапрыемствы, кансультацыі і міжнароднае супрацоўніцтва. Універсітэт прапануе стыпендыяльную праграму Roland Berger Doctoral Scholarship, якая спрыяе міжнародным даследаванням, забяспечвае інтэнсіўную падрыхтоўку маладых эканамістаў/к. Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю 1900€, якая можа выплачвацца не больш за 3-х гадоў. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2019.

Задачы:

  • Праца над даследчым праектам у галіне эмпірычнай прамысловасці, інавацыйнай эканоміцы і/або эканомікі аблічбоўкі.
  • Ступень PhD па эканоміцы.
  • Удзел у структураванай праграме падрыхтоўкі дактарантаў.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • дыплом магістра па эканоміцы (пажадана 2-х гадавое навучанне ў магістратуры);
  • веданне тэарэтычных прынцыпаў эканомікі, рэлевантныя эмпірычных метадаў, прыкладной эканомікі прамысловасці і інавацый;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • добрыя веды нямецкай мовы.
     

Для падачы заяўкі неабходныя такія дакументы:
 

  • матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • сертыфікаты
  • дакументы неабходна рэарганізаваць у адзін pdf дакумент.

Крыніца: cesifo-group.de