Стыпендыя ўніверсітэта Hague University of Applied Science (Нідэрланды)

Універсітэт Hague University of Applied Science (Гаага, Нідэрланды) прапануе стыпендыю World Citizen Talent Scholarship у памеры 5000€ на 2019-2020 навучальны год. Кожны год максімум 3 стыпендыі даступныя таленавітым студэнтам/кам магістратуры. Стыпендыі прапануюцца таленавітым, амбіцыйным людзям, якія лічаць сябе глабальнымі грамадзянамі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка 2019.

Стыпендыяты/кі таксама павінны прымаць актыўны ўдзел ва ўсёй праграме, стаць пасламі дадзенай магістарскай праграмы і зрабіць унёсак у інтэрнацыянальнае развіццё ўніверсітэта.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • стыпендыю могуць атрымаць замежныя студэнты/кі, якія не пражываюць у Нідэрландах;
  • павінны ўпершыню паступаць ва ўніверсітэт Hague University of Applied Science;
  • студэнты/кі, якія раней не прэтэндавалі на дадзеную стыпендыю;
  • павінны быць умоўна залічаны на праграму магістратуры да 31 сакавіка.


Каб падаць дакументы на атрыманне гэтай ступені, трэба напісаць эсэ на англійскай мове (950-1100 слоў). У эсэ неабходна напісаць, чаму менавіта вы і якім чынам вы збіраецеся ўнесці ўклад у шматнацыянальны і шматкультурнай вулей, якім з'яўляецца ўніверсітэт Hague University of Applied Science і які ўклад вы можаце ўнесці ў выбраную вамі магістарскую праграму. Неабходна запоўніць заяўку і адправіць разам з эсэ.

Крыніца: thehagueuniversity.com