Стыпендыя ў Франкфурце для прафесіяналаў/к у галіне выдавецтва

Праграма “Frankfurt Fellowship” запрашае прафесіяналаў/к у галіне выдавецтва паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне стыпендыі. Мерапрыемствы праграмы пройдуць у кастрычніку 2019г. – падчас Франкфукцкай кніжнай выставы. Трэба запоўніць заяўку анлайн і даслаць на адпаведны адрас. Тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2019 года.

Упершыню арганізаваная ў гонар 50-годдзя Франкфурцкай кніжнай выставы (Frankfurter Buchmesse) ў 1998 годзе, праграма “Frankfurter Buchmesse Fellowship” ужо 20 гадоў прымае новых удзельнікаў і ўдзельніц. На сённяшні дзень выпускнікамі/цамі праграмы сталі больш за 350 выдавецкіх экспертаў/к з амаль 60 краін. Стыпендыяты/кі наведваюць выдавецтвы і кніжныя крамы ў трох нямецкіх гарадах, тэматычныя мерапрыемствы і падзеі, знаёмяцца з асаблівасцямі кніжнай прэзентацыі і атрымліваюць магчымасць наладжваць каштоўныя сувязі ў сферы выдавецтва.

Чаго чакаюць ад кандыдатаў і кандыдатак:

  • Некалькі гадоў досведу працы ў галіне выдавецтва;
  • Добрае валоданне англійскай мовай;
  • Тры рэкамендацыйныя лісты ад міжнародных дзелавых партнёраў;
  • Рэкамендацыя ад кіраўніцтва выдавецтва, з якім супрацоўнічае кандыдат.

 

Крыніца: buchmesse.de