Стыпендыя ў 10 тысяч еўра для навучання менеджменту ў Германіі
Еўрапейская школа менеджменту і тэхналогіі (ESMT) прапануе стыпендыю на навучанне ў магістратуры Германіі.
Cфера навучання – менеджмент, але матэматыка, навука, тэхналогіі, інжынерыя таксама вітаюцца.
Крытэры адбору
Стыпендыі выдзяляюцца на падставе акадэмічных поспехаў, прафесійнага росту, лідарскага патэнцыялу. Каб атрымаць яе, кандыдаты мусяць запоўніць анкету і напісаць эсэ.
Колькасць стыпендый на год – 1. Памер – 10.000 еўра.
Хто можа падаваць?
Кандыдаты з пастаянным месцам жыхарства ў любой з краін Цэнтральнай ці Усходняй Еўропы: Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Румыніі Балгарыі.
Дэдлайн – 31 ліпеня 2015 года.
Падрабязнасці – па гэтай спасылцы.
Крыніца: www.esmt.org, adukacyja.info.