Стыпендыя сусветнай мытнай арганізацыі на навучанне ў Японіі

Стыпендыяльная праграма Japan-WCO Human Resource Development Programme прапануе поўную стыпендыю, якая аплачвае: транспартныя выдаткі, рэгістрацыйны ўзнос, кошт навучання і дазваляе маладым афіцэрам мытні атрымаць дыплом магістра ва ўніверсітэце ў Aoyama Gakuin University Токіо, Японія. Крайні тэрмін падачы заяўкі - 31 снежня 2018.

Стыпендыя аплачвае:

  • пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі і іншыя выдаткі. Не аплочвае выдаткі членаў сям'і стыпендыята;
  • адміністрацыйныя ўзносы і кошт навучання;
  • авія-пералёт эканом класам у абодва канца.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць супрацоўнікі/цы мытнай службы, якія маюць досвед працы не менш за 3 гады;
  • кандыдат/кандыдатка павінен быць у добрым здароўі і пажадана не старэйшыя за 40 гадоў (на 1 красавіка 2019);
  • пасля заканчэння навучання, кандыдаты/кандыдаткі павінны працягнуць працаваць на мытні ў сваёй роднай краіне (адпрацаваць не менш за 3-х гадоў).

 

Крыніца: aoyamasmiprp.jp