Стыпендыя студэнтам магістратуры ў Інданэзіі

Магістарская праграма будучых лідараў школы менеджменту PPM School of Management створана для студэнтаў, якія жадаюць вывучаць развіццё навук менеджменту і кіравання. Заяўка на стыпендыю падаецца анлайн. Дакументы неабходна адправіць да 30 чэрвеня 2018.

Стыпендыя аплачвае:

  • поўны кошт навучання;
  • адміністрацыйны ўнёсак па заканчэнні навучання;
  • штомесячную фінансавую дапамогу на працягу 20 месяцаў;
  • іншыя перавагі ў галіне менеджменту і бізнесу.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • дыплом бакалаўра або атрымаюць дыплом да 1 верасня 2018;
  • навучаюцца на апошнім курсе (неабходна прадставіць ліст аб заканчэнні ўніверсітэта ад куратара ці прадстаўнікоў факультэта);
  • не старэйшыя за 26 гадоў;
  • выпускнікі павінны мець вопыт працы, хоць бы 2 гады;
  • неабходныя лідарскія навыкі;
  • быць не ў шлюбе;
  • неабходна ведаць англійскую мову (TOEFL - 500; IELTS - 6).


Дакументы:

  • скан або копія дыплома
  • скан або фотакопія пашпарта
  • дакументы, які сведчыць аб сямейным становішчы кандыдата;
  • скан або копія тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай;
  • скан ці фота дасягненняў;
  • фота ў поўны рост (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf);
  • фота пашпартнага памеру 4 × 6 (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf);
  • рэкамендацыйны ліст ад куратара/выкладчыка або працадаўцы.

 

Крыніца: ppmschool.ac.id