Стыпендыя студэнтам бакалаўрыяту ўніверсітэта Boston University (ЗША)

Універсітэт Boston University прапануе стыпендыі лепшым студэнтам бакалаўрыяту. Стыпендыі прадастаўляюцца за выдатныя акадэмічныя дасягненні і лідарскі патэнцыял студэнтам, жадаючым атрымаць навуковую ступень у ЗША. Універсітэт прапануе 20 стыпендый. Стыпендыя цалкам аплачвае кошт навучання ўвесь перыяд навучання (4 гады) і ўсе ўніверсітэцкія ўнёскі. Дэдлайн - 1 снежня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • стыпендыю могуць атрымаць выдатныя студэнты;
  • павінны мець добрыя лідарскія навыкі, вопыт або дасягненні акрамя навучання ў школе;
  • павінны вучыцца на стацыянары ва ўніверсітэце Boston University;
  • павінны быць сярод 5-10% лепшых вучняў класа і мець GPA 4.0 (быць поўным выдатнікам);
  • неабходна выдатна валодаць ангельскай мовай.

 

Як падаць заяўку?

  1. Перш неабходна падаць заяўку на адну з праграм бакалаўрыяту ўніверсітэту Boston University;
  2. Неабходна падаць заяўку на стыпендыю і напісаць эсэ на адну з тэм (аб'ёмам не больш за 600 слоў).

 

Крыніца: bu.edu