Стыпендыя Спэнсэра для журналістаў, якія асвятляюць тэмы адукацыі (ЗША)

Вышэйшая школа журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта (ЗША) прапануе стыпендыю Спэнсэра для тых, хто асвятляе тэмы адукацыі.

4 стыпендыяты змогуць на працягу года ажыццяўляць акадэмічныя даследаванні ў Калумбійскім універсітэце і атрымаюць практычныя парады экспертаў у галіне адукацыйнай журналістыкі.

Запрашаюцца замежныя спецыялісты. Іх даследчая праца мусіць быць звязана з амерыканскай сістэмай адукацыі.

Кандыдаты мусяць прадставіць: рэзюмэ, прыклады працы, мінімум 3 рэкамендацыйных лісты, прапановы даследчага праекта.

Дэдлайн - 1 лютага 2017 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле IJnet.org