Стыпендыя Рэйгана-Фасэла ў ЗША

Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі Злучаных Штатаў Амерыкі прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадскія актывісты, журналісты і навукоўцы. Працягласць праграмы складае 5 месяцаў.

Стыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла прапаноўвае падтрымку  навуковым супрацоўнікам, дае магчымасці усталёўваць новыя кантакты з праваабарончымі, акадэмічнымі і палітычнымі міжнароднымі арганізацыямі і сродкамі масавай інфармацыі ў Вашынгтоне. Стыпендыяты змогуць праводзіць уласныя даследванні і рыхтаваць публікацыі. Навучанне арганізавана ў дзвух семестрах - восеньскім  (з кастрычніка па люты) і веснавым (з сакавіка па ліпень).

 Фінансавыя ўмовы: удзельнікі атрымліваюць стыпендыю, медыцынскую страхоўку і кампенсацыю выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі. Апошні дзень падачы заявак на веснавы семестр – 15 кастрычніка 2014.
 Падрабязнасьці даступныя па спасылцы. Больш інфармацыі пра праграму - на сайце.

Паводле adukacyja.info