Стыпендыя па сацыяльных інавацыях для журналістаў (Злучаныя Штаты)
Журналісты, якія спрыяюць вырашэнню сацыяльных праблем, могуць падаць заяўку на стыпендыю ў Чыкага (Злучаныя Штаты). Стыпендыя па сацыяльных інавацыях Блума-Хелфанда прысуджаецца ў межах Chicago Ideas Week лідарам-наватарам у падтрымку грамадскасці. Конкурс дае магчымасць знаёмства з паспяховымі дзечамі ў сферы бізнесу, а таксама атрымаць 10 тыс. даляраў ЗША на рэалізацыю праектаў.
Стыпендыя была заснавана двума філантропамі і прадпрымальнікамі - Лэслі Блумам і Дэвідам Хелфандам для дапамогі прадпрымальнікам і інаватарам у сацыяльнай сферы.
Мерапрыемства Chicago Ideas Week пройдзе 17-23 кастрычніка 2016 года. Стыпендыяты атрымаюць пакрыццё ўсіх выдаткаў, звязаных з удзелам у мерапрыемстве.
Кандыдаты мусяць працаваць у галіне камерцыйнага і некамерцыйнага прадпрымальніцтва, звязанага з вырашэннем пытанняў сацыяльных патрэбаў. Узрост суіскальнікаў - да 35 год.
Дэдлайн - 7 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.