Стыпендыя на навучанне ва ўніверсітэце University of East Anglia (Англія)

INTO сумесна з універсітэтам University of East Anglia прапануюць 10 стыпендый студэнтам і студэнткам, якія будуць вучыцца на праграмах International Foundation Pathways ў верасні 2018 ці студзені 2019. Працягласць навучання - 3 квартала ці 9 месяцаў. Стыпендыя аплачвае поўны кошт навучання на праграме. Дэдлайн - 9 ліпеня 2018.

Праграмы International Foundation Pathways:

  • эканоміка, грамадства, культура;
  • гуманітарныя навукі і права;
  • матэматыка;
  • фармакалогія, медыцына і навукі аб жыцці;
  • фізіка і інжынернае справа.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты і студэнткі, якія паступілі на адну з праграм International Foundation Pathways;
  • стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове;
  • неабходна мець добрую акадэмічную паспяховасць і ведаць англійскую мову (IELTS 5.5);
  • не павінны быць малодшай 16 гадоў;
  • патрабуецца закончаная сярэдняя адукацыя.


Неабходна запоўніць заяўку і адправіць на [email protected] матывацыйны ліст (200 слоў). Прыёмная камісія разгледзіць Вашу заяўку, тэст на ўзровень валодання англійскай мовай і акадэмічныя дасягненні. Калі Ваша заяўка будзе адобрана, Вам на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне.

Крыніца: intostudy.com