Стыпендыя на навучанне на летніх/зімовых курсах FPI

рымаюцца заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Field Courses Scholarships programme. Стыпендыі могуць атрымаць кандыдаты і кандыдаткі з усіх краін свету. Мэта стыпендыі - заахвоціць навучанне за межамі класа, на прыродзе. Курсы прысвечаны розным тэмам біялогіі, антрапалогіі і экалогіі. Стыпендыя цалкам пакрывае кошт навучання на курсах. Арганізатары прапануюць 2 стыпендыі, дэдлайн 15 кастрычніка.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць старэйшыя за 18 гадоў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • арганізатары прапануюць 2 стыпендыі. Адна выдаецца кандыдатам незалежна ад узросту, нацыянальнасці, эканамічнага статусу, рэлігіі і іншых аспектаў. Другая стыпендыя прапануецца аднаму з кандыдатаў той краіны, у якой будуць праходзіць курсы;
  • FPI прапануе вялікая колькасць летніх і зімовых курсаў. Кожны кандыдат і кандыдатка можа падаць не больш за дзве заяўкі на стыпендыю на розныя курсы, але атрымаць можа толькі 1 стыпендыю.
  • кандыдатам неабходна напісаць эсэ на англійскай мове (аб'ёмам не больш за 1000 слоў). Усе эсэ спраўджваюцца на плагіят.
  • заяўкі падаюцца анлайн. Кандыдатам неабходна напісаць эсэ, мець электронную копію дакумента, які пацвярджае нацыянальнасць кандыдата і месца сапраўднага жыхарства.

 

Крыніца: fieldprojects.org