Стыпендыя на навучанне на летніх курсах у Германіі
пан, 2018-10-01 10:03
DAAD прапануе ўніверсітэцкія летнія курсы ў Нямеччыне для замежных студэнтаў/к і выпускнікоў/ц ВНУ. Курсы доўжацца мінімум 18 рабочых дзён (максімум 5 дзён у тыдзень, 25 гадзін у тыдзень). Мэта праграмы - дапамагчы студэнтам/кам і выпускнікам/цам палепшыць узровень валодання нямецкай мовай і веды пра культуру краіны. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 снежня 2018.
У рамках праграмы фінансуецца навучанне на моўных курсах, курсах вывучэння тэрміналогіі. Курсы павінны быць арганізаваны дзяржаўнымі ці прызнанымі дзяржавай універсітэтамі і моўнымі школамі. Мова навучання на курсах - нямецкая.
DAAD прапануе:
- аднаразова стыпендыю 950€ (грамадзянам найменш развітых краін - 1125€);
- аплату транспартных выдаткаў;
- аплату страхоўкі (медыцынскай, ад няшчасных выпадкаў, асабістай адказнасці).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты/кі праграм бакалаўрыяту і магістратуры;
- студэнты/кі праграмы бакалаўрыяту павінны скончыць мінімум 2 акадэмічных года навучання на праграме;
- веданне нямецкай мовы (узровень не менш А2).
Крыніца: daad.ru