Стыпендыя Moment на журналісцкае расследаванне
пан, 2016-03-21 10:10
Ініцыятыва ў галіне журналісцкіх расследаванняў імя Дэніэла Перла арганізавана часопісам Moment (Злучаныя Штаты). Мэта праграмы - падтрымка журналістаў, якія ажыццяўляюць расследаванні і пішуць пра глыбока ўкаранелыя ў грамадстве забабоны і прадузятыя меркаванні. Пераможцы конкурсу атрымаюць стыпендыю ў 5 тыс. даляраў ЗША на завяршэнне аўтарскага праекту, а таксама кансультатыўную падтрымку дасведчаных журналістаў.
Створаныя матэрыялы будуць апублікаваны ў часопісе Moment.
Стыпендыяльная праграма заснавана ў гонар журналіста выдання Wall Street Journal Даніэла Перла, забітага тэрарыстамі ў 2002 годзе ў Пакістане.
Дэдлайн - 2 траўня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.