Стыпендыя імя Кіркланда ў Польшчы
Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй «Лідары Перамен» абвяшчаюць чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў/к на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019/2020 навучальным годзе. Праграма адрасавана да маладых лідараў/к i экспертаў/к, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.
Стыпендыя складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.
Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных ці прыватных установах. Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў/к, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца ў сваю краіну, каб там скарыстоўваць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
- Эканоміка і кіраванне
- Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова
- навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
- Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага
- самакіравання)
- Права
- Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
- Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
- Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога
- Дыпломная праца, якая пішацца падчас Праграмы, можа мець навуковы ці практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).
ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?
- эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
- прадпрымальнікі, мэнэджэры
- лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
- выкладчыкі ВНУ
- журналісты
ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ:
- Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2019)
- Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)
- Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін
- Падрыхтоўка семестральных і дыпломных працаў
- Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў у розных гарадах
- Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні)
- Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2020)
ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ І КАНДЫДАТАК:
- Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)
- Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)
- Стаж працы – не менш за два гады
- Валоданне польскай мовай – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай мовай на ўзроўні В1.
ПЕРАВАГА БУДЗЕ НАДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ І КАНДЫДАТКАМ, ЯКІЯ:
- актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,
- маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці,
- ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.
Крыніца: kirkland.edu.pl