Стыпендыя імя Кім Валль журналісткам
Штогод мемарыяльны фонд імя Кім Валль прапануе грант адной журналістцы, чыя праца падобная па духу на рэпартажы Кім. Грант 5000$ можа быць выкарыстаны на аплату вымогаў, звязаных з рэпартажам - транспартныя выдаткі, лагістыка, кошт візы, аплата працы перакладчыкаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 4 студзеня 2019.
Грант стане свайго роду фінансавай дапамогай журналістцы, чые рэпартажы раскрываюць субкультуру ў шырокім сэнсе слова і як Кім любіла казаць «падводныя камяні рэвалюцыі». Кім хацела, каб было больш жанчын, якія не мірыліся б з рэаліямі жыцця, а змагаліся з несправядлівасцю і мемарыяльны фонд імя Кім Валь шануе яе жаданне. Праз гэты грант, фонд імкнецца рэалізаваць бачанне Кім адносна сучаснага свету.
Патрабаванні да кандыдатак:
- з усіх краін свету;
- асноўнай прафесіяй кандыдаткі павінна быць журналістыка;
- неабходна мець не менш за 3-х гадоў вопыту работы журналісткай;
- заяўкі прымаюцца выключна на англійскай мове.
Крыніца: iwmf.org