Стыпендыя імя Эрнста Маха на стажыроўку ў Аўстрыі
Стыпеныдыя імя Эрнста Маха прысуджаецца выпуснікам універсітэтаў ва ўзросце да 35 год, якія працягваюць навучанне ў аспірантуры ў сваёй краіне. Стыпендыятам аплочваецца стажыроўка тэрмінам 1-9 месяцаў у вышэйшых навучальных установах Аўстрыі.
Стыпендыя выдаткоўваецца на стажыроўкі ў галіне медыцыны, прыродазнаўчых навук, сельскай гаспадаркі, права, гуманітарных навук і тэалогіі, лясной гаспадаркі, грамадскіх навук, інжынерыі, ветэрынарыі.
Патрабаванні да кандыдатаў: узрост да 35 год, валоданне нямецкай і ангельскай мовамі, матывацыя да навучання ў Аўстрыі.
Неабходныя дакументы:
- 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў, падпісаныя максімум за паўгады да падачы заяўкі (з пячаткай ВНУ і датай),
- згода выкладчыка з Аўстрыі, які стане Вашым куратарам,
- копія пашпарта,
- копія дыплома.
Анкету для заяўкі (Bewerbung um ein Stipendium fur Osterreich) можна атрымаць у прадстаўніцтве Аўстрыі за мяжой, а таксама ва ўстановах, якія прымаюць заяўкі (неабходна ўдакладніць у сваім універсітэце). Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы. Заяўка падаецца анлайн.
Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected].
Паводле Grantist.com.