Стыпендыя ім. Аркадзя Смоліча на развіццё праектаў

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча – першая грамадская стыпендыя ў Беларусі. Стыпендыя з’яўляецца грамадскім прызнаннем удзела моладзі ў пабудове лепшай Беларусі. Стыпендыяльны фонд на 2019 год – 1200BYN. Пераможца будзе атрымоўваць штомесячную стыпендыю ў 100BYN на працягу ўсяго году. Дэдлайн падачы заяўкі – 16 снежня 2018 года.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • кіраванне важнай для Беларусі грамадскай ініцыятывай або праектам;
  • у ініцыятывы ёсць дакладныя планы на 2019 год;
  • заяўнік/заяўніца навучаецца ў беларускім ВНУ або ССНУ.


З 2015 году былі падтрыманы такія вядомыя праекты, як «Валанцёрскі лагер па аднаўленню Любчанскага замку», навукова-папулярны лекторый «Курылка Гутэнберга» і інш.

Крыніца: smolich.by