Стыпендыя Фундацыі нацыянальнай прэсы для медыцынскіх журналістаў
Фундацыя нацыянальнай прэсы прапануе журналістам 20 стыпендый для ўдзелу ў канферэнцыі па ахове здароўя, якая адбудзецца 15-21 сакавіка 2015 года ў Абу-Дабі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).
Праграма разлічана на 7 дзён і прысвечана ўплыву спажывання табака на здароўе людзей у сусветным маштабе. У стыпендыю ўваходзяць кошт удзелу ў канферэнцыі, білетаў, пражыванне ў гатэлі, сродкі на паўсядзённыя расходы.
Вітаецца ўдзел журналістаў з краін з высокім узроўнем спажывання табака. Кандыдаты мусяць прадставіць доказ таго, што будуць асвятляць дадзеную тэму пасля ўдзелу ў канферэнцыі.
Неабходная ўмова - высокі ўзровень пісьмовай і размоўнай ангельскай мовы. Заяўкі прымаюцца да 16 снежня 2014 года.
Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.
Паводле Ijnet.org.