Стыпендыя для жанчын, якія вывучаюць фінансы
Фундацыя FINCAD прапануе стыпендыі FINCAD Women in Finance Scholarship для жанчын, якія вывучаюць фінансы. Мэта стыпендыі – падтрымаць таленавітых жанчын-фінансістак і даць ім магчымасць атрымаць ступень магістра або кандыдата навук.
Кандыдаткам неабходна паступіць на навучальную праграму магістратуры або аспірантуры (праграма мусць мець дачыненне да фінансаў, рынкаў капіталу або кіравання фінасавымі рызыкамі). Кандыдыткі могуць паступаць у люьы акрэдытаваны ўніверсітэт свету. Арганізатары прапануюць стыпендыю памерам у 10.000$!
Патрабаванні
Стыпендыю могуць атрымаць жанчыны любога ўзросту, нацыянальнасці, грамадзянства, якія паступаюць на праграму магістратуры ці аспірантуры, што маюць дачыненне да фінансаў у любым з акрэдытаваных універсітэтаў свету.
Для атрымання стыпендыі неабходна:
паступіць на праграму магістратуры ці аспірантуры на вочную форму навучання і пачаць навучанне ў 2017 -2018 г.
Прадставіць наступныя дакументы:
- рэзюмэ або CV;
- 2 рэкамендацыйныя лісты ( ад выкладчыкаў універсітэта, працадаўцы, калег па працы) ;
- выпіску з адзнкамі, атрыманую па заканчэнні бакалаўрыята /магістратуры;
- пацверджанне пра залічэнне на праграму магістратуры /аспірантуры ў адзін з акрэдытаваных універсітэтаў ;
- любыя пісьмовыя працы (не оабавязкова).
Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2017 г.
Крыніца: www.fincad.com