Стыпендыя для замежных студэнтаў універсітэта Брэшы (Італія)
пан, 2017-04-10 12:11
Да 30 красавіка 2017 г. Універсітэт Брэшы (Італія)/ University of Brescia прапануе стыпендыі на 2017-2018 і 2018-2019 навучальныя гады.
Стыпендыю могуць атрымаць замежныя студэнты, якія паступаюць на адну з праграм магістратуры, мова навучання можа быць італьянская або ангельская. Памер стыпендыі складае 5,500€ і падлягае падаткаабкладанню.
- Магістарскія праграмы, які яўдзельнічаюць у стыпендыяльным конкурсе:
- Communication Technologies and Multimedia (максімум 5 стыпендый);
- Civil and Environmental Engineering (максімум 5 стыпендый)
- Management (International Business curriculum) (мінімум 5 стыпендый)
- Science and Technology for Population Health and Wealth (мінімум 5 стыпендый).
Патрабаванні
- не быць грамадзянінам ці грамадзянкай Італіі;
- ступень бакалаўра;
- добрае веданне ангельскай ці італьянскай мовы.
Неабходныя дакументы
- заяўка;
- дыплом;
- копія пашпарта;
- сертыфікат ведання ангельскай ці італьянскай мовы;
- CV;
- рэкамендацыйны ліст або адрас электроннай пошты і імя прафесара ўніверсітэта кандыдата (-ткі);
- іншыя дакументы, якія, на думку кандыдата, могуць быць карыснымі.
Дакументы неабходна дасылаць на электроннай пошце – [email protected]
Адабраным кандыдатам і кандыткам таксама трэба будзе прадставіць дакументы з падаткоовай каб давесці сваё фінансавае становішча.
Крыніца: en.unibs.it