Стыпендыя для вывучэння глабальнага менеджменту сацыяльных праблем (Нідэрланды)

Універсітэт Цілбурга (Tilburg University), Нідэрланды, прапануе 4 стыпендыі студэнтам бакалаўрыята, якія паступаюць на праграму  Global Management of Social Issues (глабальны менеджмент сацыяльных праблем).  Навучанне пачнецца з верасня 2017 г. і будзе праходзіць на ангельскай мове. Заяўку трэба паспець падаць да 1 траўня 2017 г., памер гранта складае 10.000 еўра на год, само навучанне доўжыцца 3 гады. Універсітэт мае на мэце спрыянне вырашэнню сацыяльных пытанняў.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на пражыванне на працягу трох гадоў і выплочваецца Школай сацыяльных навук і падаўжаецца на кожны год у выпадку выдатнай акадэмічнай паспяховасці.
Прэтэндаваць на стыпендыю могуць:

  • студэнты, якія маюць пацверджанне пра залічэнне ва ўніверсітэт на праграму Global Management of Social Issues (Глабальны менеджмент сацыяльных праблем);
  • грамадзяне краін, якія развіваюца, улучаючы Беларусь;
  • студенты, которые уже обучаются в университете Tilburg University, не могут претендовать на стипендию;
  • кандытаты (-ткі) якія ведаюць ангельскую мову на ўзроўні (IELTS-6,0, TOEFL - 80 (internet based test), 550 (paper-based test).
     

Увага, тыя студэнты, якія ўжо навучаюцца ва ўніверсітэце Tilburg, НЕ маюць права прэтэндаваць на стыпендыю!

Падача
Асобнай заяўкі на стыпендыю няма, усе студэнты з краін, якія развіваюцца, і паступаюць на праграму бакалаўрыята Global Management of Social Issues,  аўтаматычна робяцца прэтэндэнтамі на стыпендыю. Тыя, хто жадае яе атрымліваць, павінны ў сваім матывацыйным лісце напісацб абзац, дзе тлумачаць. чаму ім неабходна стыпендыя, і які ўнёсак у развіццё праграмы яны змогуць зрабіць.
Для паступлення ва ўніверсітэт  неабходна падаваць заяўку адразу праз дзве сістэмы:
1.    MySAS – анлайн сістэма залічэння ва ўніверсітэт Tilburg University
2.    Studielink – галанская нацыянальная сістэмы рэгістрацыі абітурыентаў ВНУ.
Крыніца: www.studyinholland.nl