Стыпендыя для студэнтаў аспірантуры ў Германіі (да 20000€)
Набор на Праграму паслядыпломнага навучання, звязаную з развіццём (Development-Related Postgraduate Course program) Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Бонская міжнародная вышэйшая школа даследаванняў развіцця (BIGS-DR) прапануе праграмы дактарантуры ў ZEF. Школа належыць бонскаму ўніверсітэту і прапануе міжнародныя аспіранцкія праграмы. Стыпендыю можна атрымаць на навучанне на любых аспіранцкіх праграмах школы. Навучанне на англійскай мове. Памер гранта залежыць ад праекту і можа быць ад 5000€ да 20 000 €. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2018.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць кандыдаты з краін, якія развіваюцца (у тым ліку Беларусь);
- неабходна мець мінімум 2 гады прафесійнага вопыту работы;
- патрабуецца валоданне ангельскай мовай (IELTS - 6.0; TOEFL internet-based - 80);
- кандыдаты, якія пражывалі(ют) у Германіі ці знаходзіліся ў Нямеччыне 15 месяцаў і больш, не могуць падаваць заяўку.
Заяўку можна падаць праз сайт DAAD, пасольства Германіі або прадстаўніцтва DAAD, таксама заяўку можна падаць анлайн. Кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць 1 копію заяўкі на стыпендыю DAAD і 1 копію заяўкі на паступленне ў BIGS-DR непасрэдна ва ўніверсітэт (BIGS-DR).
Крыніца: zef.de