Стыпендыя для навучання ў Ратэрдамскай школе менеджменту (Нідэрланды)
Да 15 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі для навучання ва ўніверсітэце Эразма (Erasmus University) ў Ратэрдамскай школе менеджменту. Стыпендыі выдаюцца грамадзянам Беларусі ды іншых дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону (ЕЭЗ).
На 2017-2018 навучальны год памер стыпендыі складае 6,900€. Яна пакрывае аплату навучання толькі за першы год, аплату для пакрыцця выдаткаў на 2-і 3-м навучальным годзе студэнтам неабходна знайсці самастойна. Гэта стыпендыя пакрывае толькі розніцу ў аплаце паміж студэнтамі з краін ЕЭЗ ды іншых дзяржаў. Нават у першы год навучання будзе неабходна ўносіць частковыую плату за свае заняткі. Стыпендыя “на рукі” не выдаецца, а выплочваецца за навучанне непасрэдна перад пачаткам акадэмічнага году, а розніцу студэнтам будзе неабходна пакрыць адразу ці па частках.
На стыпендыю могуць прэтэндаваць:
- студэнты, якія збіраюцца паступаць на праграму IBA, (навучацца з 2017-2018 акадэмінчнага году) і не з'яўляюцца грамазянамі ЕЭЗ;
- студэнты з выдатнай паспяховасцю; (GPA – 8.0 па галандскай сістэмі адзнак ад 1 да 10);
- студэнты, якія атрымліваюць якую-небудзь іншую стыпендыю, што перавышае 5,000€ НЕ могуць прэтэндаваць на стыпендыю ўніверсітэта Erasmus;
- Для паступлення неабходна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі з наступнай інфармацыяй:
- напісаць, чаму неабходная стыпендыя, растлумачыўшы фінансавае становішча;
- патлумачыць, чым заслужана гэта стыпендыя (апісаць акадэміную паспяховасць ды іншыя заслугі);
- калі ёсць, дык прадставіць сертыфікаты іншых стыпендый, якія атрымлівае студэнт (-тка);
- дакумент (бланк трэба спамаваць з сайта арганізатараў), які пацвярджае, што сума іншых стыпендый не перавышае 5.000 еўр.
Усе студэнты, родная мова якіх не ангельская, павінны прадстаўляць вынікаі тэста на веданне ангельскай мовы. Больш падрабязная інфармацыя даступана
тут.Крыніца: www.rsm.nl