Стыпендыя для навучання ў магістратуры бізнес-школы LUISS у Рыме

Для тых, хто цікавіцца інфарматыкай і бізнесам, даступная адна стыпендыя памерам 14 000€ па праграме навучання ў магістратуры Master in Management and Technology (Менеджмент ды тэхналогіі) Major in Digital Ecosystem (Галоўнае і бізнес экасістэмах) – у бізнес-школе LUISS Business School (Рым, Італія). Мэта стыпендыі – падтрымаць таленавітых студэнтаў і дапамагчы ім засвоіць тэхнічныя і лічбавыя інавацыі  для бізнес-сферы. У аснове праграмы – навучанне, што дапаможа маладым талентам атрымаць неабходныя навыкі ў планавані ды рэалізацыі лічбавай трансфармацыі і выкарыстанні атрыманага досведу ў бізнесе з мэтай дасягнення прафесійнага росту. Праграма цалкам выкладаецца па-ангельску. Магістарская праграма накіравана на засваенне навыкаў і ведаў, неабходных для распрацоўкі бізнес-стратэгій ды тэхналогій.
Стыпендыя пакрывае ўвесь кошт навучання.
Адбор
Адбор кандыдатаў і кандыдатак будзе праводзіцца на паставе ўступнага тэста, сумоўя ды эсэ.
Падача
•    запоўненая заяўка;
•    копія сертыфікатаў або дыпломаў;
•    копія пашпарта;
•    CV;
•    аплата рэгістрацыйнага ўзноса (75€);
•    суправаджальны ліст, дзе неабходна апісаць сваю матывацыю падачы заўякі на стыпендыю.

Заўякі прымаюцца да 7 верасня 2017 г. і накіроўваюцца на электроны адрас: [email protected]. З адабранымі стуэнтамі звяжуцца праз 7 дзён пасля дэдлана. Студэнты павінны будуць пацвердзіць удзел ў стыпендыяльнай парграме на працягу 5 дзён. Пачатак заняткаў - 15 верасня 2017 г.  Працяг навучання - 12 месяцаў.
Дадатковая інфармацыя знаходзіцца ў гэтым файле.

Крыніца: businessschool.luiss.it