Стыпендыя для навучання ў Гарвардскай бізнес-школе (ЗША)
Да 31 траўня 2017 г. праграма МВА Гарвардскага ўніверсіта запрашае падаць заяўкі на стыпендыю Фонда Бустані Boustany Foundation. Стыпендыя вылучаецца на конкурснай аснове толькі для лепшых студэнтаў і студэнтак. Навучанне доўжыцца два гады. Памер стыпендыі складае 90,000$ (45,000$ на год). Гэта сума пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама транспартныя выдаткі. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія залічаны ва ўніверсітэт і пачнуць навучанне па праграме ўвосень 2017 г.
Патрабаванні:
- кандыдаты і кандыдаткі павінны быць перспектыўнымі студэнтамі з выдатнай акадэмічнай паспяховасцю;
- паступць на навучанне ў праграме МВА і мець пацверджанне залічэння на праграму;
- заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў любой нацыянальнасці, хоць прыярытэт будзе надавацца кандыдатам з Лівана.
Для атрымання стыпендыі неабходна даслаць на адрас электронанй пошты [email protected] наступныя дакументы:
- копію CV з фатаграфіяй;
- вынікі тэста GMAT;
- ліст, які пацвярджае залічэнне кандыдата (-ткі) на праграму МВА У Гарвардскім універсітэце.
Апошні дзень падачы – 30 траўня 2017 г. Паспяховых кандыдатаў і кандыдатак запросяць на сумоўе, а ў чэрвені 2017 г. лепшыя з іх атрымаюць стыпендыю.
Таксама атрымальнікі стыпендыі павінны будуць прайсці неаплочваемую двухмесячную стажыроўку ў арганізацыі Boustany Foundation, якая і з’яўляецца фундатарам стыпендыі. Арганізатары аплочваюць усе транспартныя выдаткі ў часе стажыроўкі.
Мэта Фонда Бустані (Boustany) – развіццё чалавецтва праз выдаткоўванне стыпендый таленавітым індывідуумам, якія самі не могуць дазволіць сабе аплаціць навучанне самі, а таксама спрыяюць талерантнасці паміж людзьмі з розных культур. Фонд спрыяе развіццю такіх дысцыплін, як астраномія, медыцына, навука і тэхналогіі, эканоміка, фінансы, мнеджмент, парва, гісторыя, філасофія ды інш.
Крыніца: www.boustany-foundation.org