Стыпендыя для навучання ў бізнес-школе ў Нарвегіі
Фонд А.Вільхелмсена (A.Wilhelmsen Foundation) запрашае замежных студэнтаў да 1 сакавіка 2017 г. падаць заяўку для атрымання стыпендыі на вучобу ў Нарвегіі. Стыпендыі выдаткоўваюцца для навучання ў магістратуры Бізнес школы Нарвегіі – BI Norwegian Business School. Мова навучаня – ангельская.
Штогод Фонд прапануе каля 25 стыпендый, якія могуць пакрываць выдаткі магістрантаў цалкам або часткова. Тэрмін навучання – два гады.
Патрабаванні:
Адбор студэнтаў на стыпендыю будзе адбывацца, зважаючы на іх адукацыю, акадэмічныя поспехі, фінансавую сітуацыю і асабістае жаданне атрымаць адукацыю менавіта ў BI Norwegian Business School. Таму, каб атрымаць стыпендыю, неабходна напісаць моцны матывацыйны ліст, дзе патлумачыць, чаму менавіта заяўніку(-цы) неабходна гэта стыпендыя. Таксама трэба падаць копію фінансавай дэклрацыі, з якой вынікае чаму сутдэнт(-тка) не могуць самі аплаціць выдаткі на пражыванне і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць цяжкое фінансавае становішча.
Заяўку на атрыманне стыпендыі разам з заяўкай на паступленне ў магістратуру неабходна падаць на разгляд да 1 сакавіка 2017 г.
Афармленне заявак ідзе ў анлайн фармаце
Пра патрабаванні да замежных студэнтаў можна больш падрабязна пачытаць па гэтай спасылцы
Крыніца: www.bi.edu