Стыпендыя для навучання ў бакалаўрыяце ўніверсітэта Вермонта (ЗША)

Універсітэт Вермонта (University of Vermont) – ЗША, прапануе стыпендыі лепшым замежным студэнтам и студэнткам для навучання па праграме бакалаўрыята. Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2017 г.

Стыпендыі для студэнтаў, што пражываюць па-за межамі штата Вермонт:
•    Distinction scholarship: 18 000$
•    Excellence scholarship: 13 000$
•    Merit scholarship: 8 000$
 

Стыпендыі для замежных студэнтаў, якія ўжо знаходзяцца ў штаце Вермонт:
•    Distinction scholarship: 6 000 – 7 000$
•    Excellence scholarship: 4 000 – 5 000$
•    Merit scholarship: 2 000$


Патрабаванні:
Стыпендыю могуць атрымаць кандыдаты і кандыдаткі, якія паступаюць на адну з праграм бакалаўрыята ўніверсітэта.

Спіс праграм бакалаўрыята даступны па гэтай спасылцы
Для паступлення на адну з праграм неабходна мець скончаную сярэднюю адукацыю, выдатна валодаць ангельскай мовай (IELTS – не менш за 6.5, TOEFL iBT – не менш як 90) і вынікі тэстаў SAT або ACT. Больш падрабязна пра тэсты можна даведацца па гэтай спасылцы:  
 

Пра кошты навучання ў бакалаўрыяце можна пачытаць вось тут
Асобнай заяўкі на атрыманне стыпендыі няма, падаўшы заяўку на навучанне, студэнты робяцца прэтэндэнтамі на стыпендыю аўтаматычна.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на адрас сеціўнай пошты: [email protected] па-ангельску.
Крыніца: www.uvm.edu