Стыпендыя для навучання ў аспірантуры ўніверсітэта Warwick (Лондан)

Для тых, хто хоча працягнуць сваё навучанне аспірантуры ў Вялікабрытаніі, ёсць магчымасць атрымання стыпендыі Warwick Chancellor’s International Scholarships. На стыпендыю могуць прэтэндаваць замежныя студэнты і студэнткі, у тым ліку і з Беларусі, якія паступаюць на любую праграму аспірантуры Ўніверсітэта Ворвіка (University of Warwick) – Лондан, Вялікабрытанія. Апошні дзень падачы заявак – 19 студзеня 2018 г.

Штогод універсітэт прапануе 25 стыпендый, што пакрываюць:
•    Поўную аплату навучання для замежных студэнтаў (2017-18 годзе гэта сума складала 20 730£, у сувязі з інфляцыяй сума можа павялічыцца ў  2018-19 научальным годзе);
•    Пражыванне ў Лондане ( папярэдняя сума стыпендыі на 2018-19 навучальны год  складае 14 800£);
•    Фінансаванне разлічана на 3,5 гады, калі студэнты толькі паступаюць на навучанне, калі ж кандыдаты на стыпендыю ўжо навучаюцца ва ўніверсітэце, фінансаванне будзе скарочана адпаведна з колькасцю гадоў.

Патрабаванні:
•    паступаць на навучанне па адной з праграм аспірантуры University of Warwick, навучанне ў аспірантуры павінна пачацца ў кастрычніку 2018 г.;
•    ужо навучацца ва ўніверсітэце па адной з праграм аспірантуры, або па праграме MPhil/PhD першы год;
•    не з'ўляцца грамадзінянам(-нкай) Вялікабрытаніі і мець патрэбу ў аплаце навучання.
 

Для атрымання стыпендыі неабходна падаць заяўку на паступленне ў аспірантуру і заяўку на атрыманне стыпендыі.  
Крыніца: www2.warwick.ac.uk